На сёлетняй кніжнай выставе ў Беластоку будзе працаваць павільён беларускіх кніг
21-23 красавіка ў Беластоку будзе працаваць вялікая Кніжная выстава, а на ёй — беларускі павільён, зладжаны выдавецтвам «Янушкевіч».
07.04.2023 / 20:44
Выдавецтва «Янушкевіч» прадставіць у Беластоку тры прэм’еры:
- Алесь Кудрыцкі «Казік з Каменнай Горкі і Вядзьмак Схаванага Горада» — наш адказ Гары Потэру!
- Валер Гапееў «Вольнеры. Прадвесце» — самае беларускае фэнтэзі.
- «Ніколі болей. Успаміны рэпрэсаваных гарадзенцаў» — пра досвед сталінскага ГУЛагу.
У афіцыйнай праграме выставы — два мерапрыемствы з удзелам Уладзіміра Арлова і Алеся Кудрыцкага.
Абяцаюць яшчэ сюрпрызы, якія прыйдуцца вам вельмі даспадобы.
Паркоўка і ўваход на кірмаш будуць бясплатныя ўсе тры дні.
Чытайце таксама:
З 29 сакавіка пачне прадавацца «Вялікі Гэтсбі» па-беларуску
Выдавецтва «Янушкевіч» анансавала выхад фэнтэзі Алеся Кудрыцкага
У магістраце «Кнігаўка» ўжо больш за 300 удзельнікаў. І да яго можна далучацца