На мяжы з Польшчай перахапілі буйны груз беларускіх цыгарэт, якія завозілі як кактэйльныя саломінкі
У грузавым тэрмінале «Карошчын» каля пункта пропуску «Кукурыкі» на мяжы з Беларуссю польскія мытнікі выявілі буйную партыю беларускіх кантрабандных цыгарэт. Яны перавозіліся пад выглядам кактэйльных саломінак, паведамляе BP24.pl.
06.04.2023 / 15:51
Польскія мытнікі прасканавалі грузавік, які прыехаў з Беларусі, на рэнтгенаўскай устаноўцы і ўбачылі прыкметы таго, што сярод саломінак могуць быць цыгарэты. Праверка сапраўды паказала, што ў сотнях скрынак з кактэйльнымі трубачкамі былі пачкі цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі.
Усяго было канфіскавана амаль 175 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэт маркі «Фэст» і іншых.
Калі б партыя трапіла ў нелегальны гандаль, то бюджэт Польшчы страціў бы больш за 4 млн злотых — гэта больш за 930 тысяч даляраў па курсе польскага Нацбанка.
Чытайце таксама:
Беларусы па колькасці выкураных цыгарэт — на трэцім месцы ў Еўропе
На літоўскай мяжы зафіксавалі новы рэкорд цыгарэтнай кантрабанды з Беларусі
Латвійскія памежнікі вылавілі ў Дзвіне кантрабандныя беларускія цыгарэты. 150 тысяч штук