Факультэт журналістыкі БДУ значна скарачае набор і адмяняе платныя месцы

Нядаўна прызначанае новае кіраўніцтва факультэта журналістыкі БДУ праводзіць рэформу ў сістэме набору студэнтаў. З гэтага года набор значна скароціцца, а платныя месцы ўвогуле адменяць, паведамляе АТН.

03.04.2023 / 17:11

Студэнты з гэтага года будуць набірацца толькі на дзве спецыяльнасці: «журналістыка» (60 месцаў) і «інфармацыя і камунікацыя» (22 месцы).

Летась на журфак паступілі 100 абітурыентаў, з іх толькі 9 — на платныя месцы. У 2022 годзе набор вёўся на яшчэ адну спецыяльнасць — «міжнародная журналістыка».

16 лютага калектыву факультэта афіцыйна прадставілі новага дэкана — ім стаў прапагандыст Аляксей Бяляеў, які да прызначэння быў дырэктарам Інстытута магістарскай падрыхтоўкі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

Чытайце таксама:

Галоўная IT-ВНУ краіны распавяла, колькі студэнтаў плануе набраць сёлета

Дэканам журфака БДУ паставілі палітолага, які спецыялізуецца на антызаходняй прапагандзе

Журфак БДУ скароціць колькасць спецыяльнасцяў

Nashaniva.com