У Піцеры затрымалі дзяўчыну па падазрэнні ў забойстве Татарскага
Паводле звестак крыніцы «Інтэрфакса», затрыманую клічуць Дар'я Т.
02.04.2023 / 23:22
Дзяўчына, меркавана, нясе статуэтку. Скрыншот відэа Mash
Раней тэлеграм-каналы Baza і 112 паведамлялі, што Дар'ю Т., якую меркавана падазраюць у забойстве ваеннага прапагандыста, затрымлівалі на антываенных мітынгах у Піцеры ў 2022 годзе.
Канал «Раньше всех. Ну почти» агучваў спачатку іншае меркаванае імя дзяўчыны.
Уладлена Татарскага забіла 2 красавіка выбухам ў кафэ Street Food Bar №1 у Санкт-Пецярбургу. Там ён выступаў з лекцыяй пра тое, як «весці рэпартажы з гарачых пунктаў» і «што такое быць ваенкарам».