«Дастэры» за 30 000 даляраў, «Весты» за 16 500. Якія новыя аўто прапануюць дылеры
Паглядзелі, якія новыя машыны можна набыць у афіцыйных дылераў пасля сыходу сусветных аўтавытворцаў з Расіі.
02.04.2023 / 18:05
Здымак ілюстрацыйны. Фота: geely.by
Праз вайну і санкцыі з Расіі сышлі амаль усе сусветныя аўтавытворцы, што ў істотнай ступені паўплывала і на беларускі рынак новых аўто, так як болей за 80% аўто, якія прадаваліся ў салонах беларускіх дылераў, выраблялася на тэрыторыі РФ.
Volkswagen
Аўтамабілі маркі VW, якія прапаноўваюцца беларускімі дылерамі, цяпер складана называць «народнымі», бо на выбар прапануюць тры дарагія мадэлі. Мікрааўтобусы Caravelle і Multivan, а таксама пазадарожнік Touareg. Каштуюць такія машыны ад 179 900 да амаль 300 тысяч рублёў, што складае каля 63 — 100 тысяч даляраў.
Скрыншот з сайта volkswagen-minsk.by
Вышэйназваныя мадэлі імпартуюць у Беларусь з Еўропы. Бестселер VW Polo, які вырабляўся ў РФ, ужо даўно скончыўся, бо завод VW у Расіі больш не працуе.
Audi
У адрозненне ад VW, у беларускага дылера Audi выбар мадэлей даволі шырокі.
Скрыншот з сайта audi.by
Самая танная з іх — Audi a4, цэны на якую стартуюць з адзнакі 138 665 рублёў ($48 650). Audi q5 каштуе ад 203 465 рублёў ($71 400).
Скрыншот з сайта audi.by
Мадэль e-tron — найдаражэйшая з Audi, якія прадаюцца ў Беларусі. Электрамабілі каштуюць ад 108 459 да 146 539 еўра (каля 336 — 454 тысяч рублёў).
Renault
У «Рэно» ўсё яшчэ засталіся мінулагоднія рэшткі машын, вырабленыя на заводзе ў Расіі. Самая танная версія Logan Stepwаy цяпер каштуе 50 900 рублёў (каля $17 850). Версія з больш моцным рухавіком і лепшай камплектацыяй прадаецца на 9 тысяч рублёў даражэй — 59 900 рублёў, або больш за 21 тысячу даляраў. Новых паставак Logan не будзе, бо канцэрн закрыў завод у Расіі.
Мадэлі Duster і Arkana каштуюць прыблізна аднолькава — у раёне 84 тысяч рублёў, што без малога складае 30 тысяч даляраў.
Скрыншот з сайта renaultshop.by
Цэны на Renault Coleos — ад 129 да 138 тысяч рублёў. Аўтамабілі, якія прапануюць дылеры Renault у Беларусі, сышлі з канвеера яшчэ ў 2022—2021 гадах.
LADA
У адрозненне ад завода Renault, завод LADA працягвае выпускаць новыя аўтамабілі, хоць і адчувае праблемы праз недахоп замежных камплектуючых. Гэтая сітуацыя адлюстроўваецца на камплектацыі машын, выпушчаных у ваенны перыяд. Вытворца вымушаны зніжаць экалагічны клас, пазбаўляць аўто такіх опцый, як ABS, падушкі бяспекі, кандыцыянер і г.д.
Так, напрыклад, «антысанкцыйную» Granta прадаюць па цэнах ад 38 500 рублёў (каля $13 500). Цікава, што ў 2018 годзе «Гранты» прадаваліся за 7200 — 10 200 даляраў.
Скрыншот з сайта lada.by
LADA Westa ў залежнасці ад камплектацыі каштуе ад 47 да 62 тысяч рублёў (16 500 — 21 750 даляраў).
KIA
«Народных» мадэлей маркі KIA ў Беларусі набыць не атрымаецца. Некалі папулярных сярод беларускіх аўтааматараў Rio і Rio Х у продажы няма. Самая танная мадэль цяпер — гэта Seltos. Прадаецца яна па цэнах ад 83 900 рублёў, ці каля $29 500.
Скрыншот з сайта kia.by
Hyundai
У дылера Hyundai засталіся рэшткі папулярнай раней мадэлі Accent. Праўда, ёсць толькі варыянты ў топавай камплектацыі, таму каштуе такі аўтамабіль ажно 68 900 рублёў, ці каля 24 200 даляраў.
Скрыншот з сайта hyundai.by
Паркетнік Creta прадаецца па цэнах ад 76 900 рублёў (каля $27 000).
Geely і іншы «Кітай»
Беларуска-кітайскія аўтамабілі Geely, якія летась сталі самымі прадаванымі новымі аўто ў Беларусі, за апошнія некалькі месяцаў дадалі некалькі новых мадэлей. Сярод іх седан Еmgrand.
У залежнасці ад камплектацыі яны прадаюцца па цэнах ад 45 200 да 54 200 рублёў, ці каля 15 900 — 19 000 даляраў, што робіць гэтую мадэль адной з самых дасяжных на беларускім рынку новых аўто.
Скрыншот з сайта geely.by
У лінейцы Geely ў Беларусі з'явіўся і свой электрамабіль. Geometry C каштуе 99 900 рублёў (каля $35 000).
Кампактны красовер Geely Сoolray прадаецца па цэнах ад 62 815 рублёў (каля $22 000). Сямімесны джып Okavango каштуе 97 200 (каля $34 000).
Скрыншот з сайта geely.by
Самая дарагая мадэль у лінейцы — Tugella. У залежнасці ад камплектацыі такі аўтамабіль прадаецца па цэнах ад 111 600 да 128 800 рублёў, ці каля 39 200 — 45 200 даляраў.
Паралельна са скарачэннем асартыменту праз адсутнасць паставак новых аўто сусветных брэндаў з расійскіх заводаў, на беларускім рынку новых аўто назіраецца трэнд на кітаізацыію.
JAC
Кітайскі брэнд JAC прапануе чатыры мадэлі коштам ад 71 да 101 тысячы рублёў ($25 000 — 35 500).
Скрыншот з сайта jacminsk.by
Самы танны ў лінейцы — кампактны красовер JS 4. У залежнасці ад камплектацыі такія аўто каштуюць 71 000 — 75 600 рублёў (25 — 26,5 тысячы даляраў).
Сhery
Кітайскія Сhery прадстаўлены ў Мінску адразу пяццю мадэлямі. Усе яны ўваходзяць у катэгорыю красовераў. Самы танны з іх — кампактны красовер Tiggo 4. Цэны на такія аўто пачынаюцца з 63 200 рублёў, што складае каля 22 200 даляраў.
Скрыншот з сайта chery.by
Самы дарагі аўтамабіль з лінейкі Сhery нагадвае смартфоны Apple. Мадэль завецца Tiggo 8 PRO MAX. Поўнапамерны сямімесны красовер прадаецца па цэнах ад 132 900 да 144 400 рублёў ($46 600 — 50 600).
HAVAL
Іншы брэнд з Паднябеснай — Haval — таксама мае ў сваёй лінейцы толькі красоверы і пікап.
Скрыншот з сайта haval.by
Самы танны аўтамабіль у лінейцы гэтага кітайскага вытворцы, Haval Jolion, дасяжны па цэнах ад 65 900 рублёў ($23 150). Самым дарагім аўтамабілем з тых, што ёсць у наяўнасці, з'яўляецца пікап GWM Poer, цана на які складае 153 900 рублёў, або каля 54 тысяч даляраў.
Нават «карчы» падаражэлі на 20-30%. Як па назіраннях прадаўцоў змяніліся цэны на старыя аўтамабілі
«Такіх «Аўдзі» амаль не засталося». Па якіх цэнах беларусы прадаюць народныя аўтамабілі
Еўрасаюз забараняе пасля 2035 года выпускаць машыны на бензіне і дызелі