Памочнік Лукашэнкі: Трэба, каб у чэрвені на прылаўках была ўжо беларуская бульба

Такое меркаванне выказаў памочнік Лукашэнкі, інспектар па Гомельскай вобласці Сяргей Барташ пры наведванні Гомельскай абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, піша БелТА.

30.03.2023 / 15:06

«На сёння бачым патэнцыял вырошчвання бульбы. Трэба больш актыўна падключаць навуку, якая дапаможа вызначыць валаўтваральныя прадпрыемствы па вырошчванні бульбы, і сумесна выйсці на тыя аб'ёмы, якія неабходныя. І каб мець на прылаўках беларускую маладую бульбу ўжо ў чэрвені», — растлумачыў ён.

Таксама ён звярнуў увагу на асартымент беларускай цыбулі.

«Навошта нам закупляць дарагую чырвоную ці белую цыбулю з-за межаў краіны, бо тэхналогія вырошчвання не адрозніваецца? Мы можам вырасціць самі. Проста трэба спрацаваць з нарыхтоўшчыкамі, гандлёвымі сеткамі па аб'ёмах вытворчасці, каб пасеяць і забяспечыць унутраны рынак», — зазначыў Сяргей Барташ.

Дзяржкантроль прыбраў з паліц крамы ў Гомелі пратэрмінаваную прадукцыю — паліцы засталіся пустымі ФОТА

Мінтай, хек, скумбрыя… Якую рыбу любяць беларусы і адкуль яе прывозяць?

Дзе абутак таннейшы — на рынку або ў краме? Параўналі цэны

Nashaniva.com