У праваабаронцы Насты Лойка за кратамі абвастрыліся праблемы са здароўем
Пра тое, што праваабаронца Наста Лойка за кратамі пакутуе ад хвароб, паведаміла яе маці, піша «Радыё Свабода».
29.03.2023 / 23:21
Вядома, што Лойка за кратамі пакутуе ад праблем са страўнікам. Яна веганка і таму не можа есці таго, чым кормяць на «Валадарцы». Даводзіцца харчавацца толькі тым, што атрымлівае з волі праз перадачы і што можна набыць у турэмнай краме. Забяспечыць паўнавартаснае харчаванне не ўдаецца.
Таксама Насце трэба палячыць зубы, аднак і тут узнікла праблема. Стаматолага, якога для яе знайшлі блізкія, у турму не прапусціў СК.
Маці палітзняволенай папрасіла людзей, якія дапамагаюць яе дачцэ, не прысылаць ёй больш каляровых шкарпэтак, якія Наста вельмі любіць. Бо іх у яе сабралася столькі, што ўжо няма дзе трымаць.
Чытайце таксама:
Праваабаронцу Насту Лойку білі электрашокерам, таму што яна забылася свой пароль ад тэлефона
Наста Лойка — праваабаронца года ў Беларусі, Аксана Колб — журналіст года