Ва ўкраінскім войску з'явіліся тры роты ўдарных беспілотнікаў

Ва ўкраінскім войску ўжо гатовыя тры ўдарныя роты з беспілотнікамі ўкраінскай вытворчасці, паведаміў віцэ-прэм'ер і міністр лічбавай трансфармацыі Украіны Міхаіл Фёдараў.

28.03.2023 / 22:36

«Украінская армія актыўна трансфармуецца і атрымлівае ўнікальны вопыт у самай тэхналагічнай вайне ў гісторыі. Раней разам з Генштабам мы анансавалі стварэнне першых у свеце ўдарных рот БПЛА. З цалкам новым падыходам да кіравання, навучання і дактрыне прымянення дронаў.

Сёння першыя тры ўдарныя роты БПЛА ўжо гатовыя да бою. Разам з партнёрамі цалкам іх укамплектавалі. Перадалі пікапы, ударныя коптары і старлінкі. Усе беспілотнікі ўкраінскай вытворчасці. Абсталяванне для ўдарных рот арміі дронаў набылі прыватныя донары».

Паводле Фёдарава, гэтыя беспілотнікі будуць выконваць як разведвальныя, так і ўдарныя задачы.

Чытайце таксама:

Расійскі эксперт прызнаў перавагу тактыкі ўкраінскай арміі

З састарэлай тактыкай нічога не будзе. Расійскі эксперт назваў прычыны паражэнняў сваёй арміі

Губернатар акупаванага Севастопаля паведаміў пра атаку «надводных беспілотнікаў»

Вайна беспілотнікаў ва Украіне залежыць ад прыватнай кітайскай кампаніі

Nashaniva.com