Латвійская чыгунка забараніла перавозіць грузы ў вагонах БЧ

Латвійскае дзяржаўнае акцыянернае таварыства Latvijas dzelzceļš («Латвійская чыгунка») увяло забарону на перавозку ўсіх грузаў у вагонах інвентарнага парку Беларускай чыгункі, паведамляе Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі.

28.03.2023 / 19:19

Забарона на перавозку грузаў была ўстаноўленая яшчэ 23 сакавіка, але вядома пра гэта стала толькі сёння. Забарона будзе тычыцца і іншых перавозчыкаў, якія арандуюць вагоны ў Беларускай чыгункі.

Супольнасць чыгуначнікаў піша, што гэтая забарона не закране вагонаў «іншых уласнікаў», што дазваляе, напрыклад, ААТ «Белкалій» працягваць перавозкі праз Латвію ў сваіх уласных вагонах.

У той жа час гэта выключае перавозку з Беларусі нафтапрадуктаў, бо цыстэрны для гэтага ёсць толькі ў БЧ.

Зрэшты, у цяперашніх абставінах, як адзначае сама Супольнасць беларускіх чыгуначнікаў, гэты крок хутчэй сімвалічны, бо цяпер усё адно любыя грузаперавозкі з Беларусі ў Латвію знаходзяцца на гістарычным мінімуме.

Чытайце таксама:

Прэм'ерка Літвы: Адмова ад перавозкі беларускіх грузаў літоўскай чыгункай — самае простае рашэнне

«Выяўленыя выпадкі мабілізавалі ўвесь калектыў». Літоўская чыгунка ўзмацняе барацьбу з абыходам санкцый

Nashaniva.com