Мінчук увёў у браўзеры запыт «інтэрнэт-банкінг», перайшоў па першай спасылцы — і страціў 87,5 тысячы рублёў
Такую суму выкралі ў мінчука аферысты праз фішынгавы сайт, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
28.03.2023 / 13:15
У міліцыю звярнуўся мужчына, які распавёў, што ўвёў у браўзеры запыт «інтэрнэт-банкінг» і перайшоў па першай спасылцы. Старонка візуальна выглядала гэтак жа, як і афіцыйны сайт банка, таму ён увёў свае асабістыя даныя.
Да «інтэрнэт-банкінгу» ў мінчука былі прывязаныя тры карты, на двух з іх захоўваліся зберажэнні ў замежнай валюце. Праз некаторы час пасля пераходу па спасылцы з рахункаў пацярпелага было спісана звыш 87,5 тысячы рублёў у эквіваленце.
Супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі, што старонка, на якой мінчук пакінуў свае звесткі, аказалася падробленай. Распачалі крымінальную справу.
Тэлефонныя махляры падманулі 105-гадовую жанчыну на 37 тысяч даляраў