На гродзенскай трасе з'ехаў у кювет аўтобус Мінск — Вільня

Каля вёскі Шараі Валожынскага раёна на аўтадарозе М6 (Мінск — Гродна) кіроўца пасажырскага аўтобуса (маршрут Мінск — Вільня) не справіўся з кіраваннем, і аўтобус з'ехаў у кювет.

28.03.2023 / 10:36

«Пацярпелых няма. Работнікамі МНС праводзіліся работы па адчынянні заблакаваных снегам дзвярэй аўтобуса. 18 пасажыраў вярнуліся ў Мінск, 25 чакаюць аўтобус з Літвы, каб працягнуць рух па маршруце», — распавялі ратавальнікі.

Непагадзь. ДАІ ўвяла план «Надвор'е», рух цягнікоў парушаны, праблемы з электразабеспячэннем

Nashaniva.com