Непагадзь. ДАІ ўвяла план «Надвор'е», рух цягнікоў парушаны, праблемы з электразабеспячэннем
Сёння ў Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру і ападкаў. УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама абвясціла аб увядзенні плана «Надвор'е». На дарогах — ДТЗ, цягнікі ідуць са спазненнем.
У сталіцы з раніцы ідзе інтэнсіўны снег. ДАІ просіць быць уважлівымі на дарогах.
Экіпажы ДПС арыентаваныя на аказанне дапамогі ўдзельнікам дарожнага руху, якія апынуліся ў складанай сітуацыі на дарозе.
Праблемы пераважна назіраюцца ў Мінскай вобласці. Больш за ўсё пацярпелі Барысаўскі, Лагойскі, Слуцкі, Чэрвеньскі раёны.
Сіноптыкі паведамляюць, што снег будзе ісці ўвесь дзень.
Каментары