Крэмль узяў Беларусь у ядзерныя закладнікі — Данілаў
Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксей Данілаў упэўнены, што новыя заявы расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна аб ядзернай зброі ў Беларусі набліжаюць дэстабілізацыю краіны.
26.03.2023 / 11:11
Фота: прэс-служба прэзідэнта Украіны
«Заява Пуціна аб размяшчэнні тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі — крок да ўнутранай дэстабілізацыі краіны — максімальна павышае ўзровень негатыўнага ўспрымання і грамадскага адарвання ў беларускага грамадства Расіі і Пуціна. Крэмль узяў Беларусь у ядзерныя закладнікі», — напісаў Данілаў у Twitter.
Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк заклікаў Еўропу ўзмацніць санкцыі супраць РФ у адказ на рашэнне аб ядзернай зброі ў Беларусі.
Учора стала вядома, што Масква і Мінск дамовіліся размясціць тактычную ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі.
Міністэрства абароны ЗША паведаміла, што няма ніякіх прыкмет, якія б паказвалі на тое, што Расія рыхтуецца прымяніць ядзерную зброю.