Прысуды лідарам Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў пакінулі без зменаў
Сёння ў Вярхоўным Судзе Рэспублікі Беларусь адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі па вынесеным рашэнні Мінскага гарадскога суда ў дачыненні да лідараў асацыяцыі прафсаюзаў «Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў». Суд пакінуў прысуд у дачыненні да лідараў БКДП без змен.
24.03.2023 / 14:48
Нагадаем, Аляксандр Ярашук быў асуджаны да 4 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, Сяргей Антусевіч — да 2 гадоў, а Ірына Бут-Гусаім — да 1 года і 6 месяцаў.
Актывістаў абвінавачвалі ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342), а Ярашука таксама ў закліках да мер абмежавальнага характару, іншых дзеяннях, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361).
Падтрымайце палітвязняў:
— Турма № 4. 212011, Магілёў, Крупскай, 99А, Аляксандр Ільіч Ярашук | Сяргей Яўгенавіч Антусевіч;
— СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Ірына Аляксандраўна Бут-Гусаім.
Чытайце таксама:
Ярашуку — 4 гады, Антусевічу — 2, Бут-Гусаім — 1,5. Вынесены прысуд кіраўнікам БКДП