Памёр кіроўца маршрутнага таксі, што патрапіла ў жудасную аварыю пад Смалявічамі
У прафсаюзе прафесійных перавозчыкаў Беларусі паведамілі, што мужчына, які кіраваў маршрутным таксі, што 20 лютага патрапіла ў аварыю са шматлікімі чалавечымі ахвярамі ў Смалявіцкім раёне, у сярэдзіне дня 6 сакавіка памёр у бальніцы.
06.03.2023 / 18:09
20 лютага каля 15.00 на трасе Р69 паблізу Смалявічаў адбылося лабавое сутыкненне маршруткі і гружанага МАЗ. Тады загінулі 11 чалавек — пасажыры маршруткі. Яшчэ 9 чалавек з траўмамі рознай ступені цяжкасці былі шпіталізаваныя.
Спачатку паведамлялася, што кіроўца маршруткі загінуў, але пасля выявілася, што ён жывы і ў бальніцы. Аднак, як выглядае, траўмы ўрэшце аказаліся несумяшчальныя з жыццём.