Здарэнні44

11 чалавек загінулі ў ДТЗ з маршруткай у Смалявіцкім раёне

Сёння каля 15:00 на 9-м км аўтадарогі Смалявічы—Шацк адбылося лабавое сутыкненне грузавога аўтамабіля МАЗ з маршрутным таксі.

На месца здарэння выехаў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, паведамляе МУС.

Дзесяць пацярпелых у ДТЗ шпіталізавалі ў Смалявіцкую ЦРБ — у аддзяленні рэанімацыі і ў аддзяленні хірургіі.

З РНПЦ траўматалогіі і артапедыі на дапамогу мясцовым лекарам выехала брыгада спецыялістаў-траўматолагаў, з абласных бальніц (дарослай і дзіцячай) прыбылі пазаштатныя спецыялісты анестэзіёлагі-рэаніматолагі і хірургі для аказання дапамогі лекарам ЦРБ. Разгорнутыя тры аперацыйныя, праводзіцца супрацьшокавая тэрапія. 

Сярод 11 загінулых было двое падлеткаў, піша Міністэрства аховы здароўя.

Для правядзення рэспубліканскага лячэбнага кансіліуму на месца выехаў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

Каментары4

  • Улад
    20.02.2023
    Жахлівая аварыя ... Спачуванні родным трагічна загінуўшых людзей.
    Колькі тон пяску вёз гэты МАЗ?
  • Жвір
    20.02.2023
    Фоты не даюць уяўленьня, які з аўтамабіляў выехаў на паласу стрэчнага руху. Маршрутчыкі прыгарадных маршрутаў ездзяць неахайна, даводзілася карыстацца. Хуткасны рэжым не вытрымліваюць усе зь іх, ляцяць, што дурныя. А пры цяперашнім стане дарожнага пакрыцьця, гэта можа прывесьці да страты кантролю над транспартным сродкам.
    Цяпер варта чакаць ужэстачэньня кантролю на дарогах, і нават зменаў у ПДР. Якасьць саміх дарог лепшай ня зробіцца, гэта застанецца па-за ўвагаю.
  • Няўпэўнены
    20.02.2023
    Дрег,  Але ў дадзеным выпадку, на фатаздымку маршрутка на сваёй паласе, а самазвал на сустрэчнай, ажно з узбочыны у кувет ссунуўся

Трамп пазваніў Пуціну21

Трамп пазваніў Пуціну

Усе навіны →
Усе навіны

У Вілейскім раёне збіралі грошы на рэстаўрацыю старадаўняй царквы. У выніку з яе проста выкінулі ўсё старое6

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка26

«Наш робат стаяў за спінай Лукашэнкі на Нацыянальным сходзе». Паспяховы IT-бізнэсмен расказаў, чаму з'ехаў з краіны4

У Магілёве старшыня таварыстваў уласнікаў зрабіў грудзі жонцы і палюбоўніцы за грошы, якія збіралі на капітальны рамонт18

«Смаргонь» застаецца ў вышэйшай лізе

У Пінску пабывалі Круты і «Марафон адзінства»2

Тры гарады Беларусі першымі пяройдуць на электробусы4

2025 год можа стаць для Беларусі годам перамен, якіх беларусы баяліся57

Па загадзе беларуса ў расійскіх школах выраблялі шапачкі з фольгі для абароны ад НАТА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пазваніў Пуціну21

Трамп пазваніў Пуціну

Галоўнае
Усе навіны →