«Байпол» апублікаваў поўнае ВІДЭА разведкі дронам у Мачулішчах

«Байпол» сцвярджае, што ўдзельнікі плана «Перамога» два тыдні вялі аэраназіранне за самалётам, іх дрон падлятаў да яго, сядаў на радар і паспяхова вяртаўся назад.

02.03.2023 / 17:34

«Дзіравая СПА лукашыстаў», — так называецца гэтае відэа.

У апублікаваным відэа няма прыкмет скідання на самалёт выбухоўкі.

Мяркуючы па цені на відэа, разведка рабілася дронам DJI FPV.

«Дрон бесперашкодна пралятае на тэрыторыю аэрадрома, спакойна кружыць вакол найкаштоўнейшага расійскага самалёта і нават ажыццяўляе пасадку прама на яго антэну РЛС (т.зв. «талерку»), а затым проста ляціць.

Можна сказаць, што такім чынам было залічана ўмоўнае знішчэнне борта, бо ў выпадку падрыву БПЛА проста на «талерцы» самалёта або ў яго рухавіку наступствы былі б катастрафічнымі», — піша расійскі вайсковы блогер milinfolive.

Чытайце таксама:

«Байпол» перадаў «Нашай Ніве» кавалак відэа атакі дронамі на расійскі самалёт А-50 у Мачулішчах

Кіраўнік «Байпол»: «Ва ўсёй сістэме МУС толькі пра гэта і гавораць». Азараў пракаментаваў вылет А-50 з Мачулішчаў

«Гаюн»: А-50 паляцеў у Расію, магчыма, на рамонт. Гэта той самалёт, які мог быць пашкоджаны падчас дыверсіі

Nashaniva.com