Грамадства1212

«Гаюн»: А-50 паляцеў у Расію, магчыма, на рамонт. Гэта той самалёт, які мог быць пашкоджаны падчас дыверсіі

Сёння ў 11:35 самалёт А-50 узляцеў з аэрадрома ў Мачулішчах, паведамляе «Беларускі Гаюн». Гэта той самы расійскі самалёт, які мог атрымаць пашкоджанні падчас дыверсіі ў нядзелю. Паводле «Гаюна», самалёт паляцеў у Расію, магчыма, на рамонт.

Скрыншот відэа прапагандысцкага канала

«Самалёт ДРЛА А-50У ВКС РФ (RF-50608) толькі што перасек мяжу Беларусі з РФ. Паводле папярэдняй інфармацыі, борт накіроўваецца на 325-ы Авіяцыйны рамонтны завод, які знаходзіцца ў Таганрогу. Менавіта ААТ «325 АРЗ» з'яўляецца прадпрыемствам, якое, у тым ліку займаецца рамонтам агрэгатаў самалётаў А-50», — піша «Гаюн».

«Байпол» паведамляў, што беларускія партызаны пашкодзілі самалёт у двух месцах з дапамогай дронаў: адным зарадам быў пашкоджаны ключавы элемент — трохкаардынатная радыёлакацыйная станцыя. Другое пашкоджанне — «у раёне размяшчэння абцякальніка антэны спадарожнікавай радыёлініі, у пярэдняй частцы, паблізу насавога адсека».

Учора, праз тры дні пасля маўчання, дзяржаўныя тэлеканалы паказалі, як самалёт едзе па тэрыторыі аэрадрома. 

Скрыншот відэа БТ

Каментары12

  • А
    02.03.2023
    Спадзяюся, што ў Мордар і назаўжды.
  • конь
    02.03.2023
    Партызаны са спаленага лесу, мо яшчэ які дзед-ветэран у жывых застаўся, падпытайце што і як рабіць...
  • Баюн
    02.03.2023
    Значыць адрамантаваць яго на месцы не прадставілася магчымым. Вынікае, што партызаны дамагліся сваёй мэты...

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі46

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі

Усе навіны →
Усе навіны

Прарасійская актывістка абурылася, што не можа апублікаваць фота з бел-чырвона-белым сцягам5

На Растоўскай АЭС адбыўся выбух і Расію накрыла хваля радыяцыі? Паспрабавалі разабрацца1

Іван Краўцоў трэці раз запар стаў сакратаром Каардынацыйнай рады40

Следам за краснадарцамі выйшлі патрабаваць электрычнасці і жыхары Анапы1

«25 літраў за 2 гадзіны». Грыбныя трафеі з лясоў сталі больш разнастайнымі3

«Мінскія Патрыкі? Не, Бікіні Ботам». Найлепшыя твіты тыдня4

З'явілася ФОТА з суда над Рыка Крыгерам

Замест СМС — выццё сірэн. МНС хоча памяняць сістэму апавяшчэння падчас непагадзі2

Олаф Шольц дагэтуль глядзіць лямпавы тэлевізар6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі46

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі

Галоўнае
Усе навіны →