Самалёт у Мачулішчах беларусы атакавалі двума дронамі — Азараў

Кіраўнік аб’яднання Bypol Аляксандр Азараў паведаміў «Белсату», што расійскі самалёт А-50 у Мачулішчах атакавалі з паветра. Напад з дапамогай дронаў учынілі ўдзельнікі плана «Перамога», яны цяпер у бяспецы.

26.02.2023 / 22:49

Самалёт-лакатар А-50. Фота: Мінабароны Расіі

Раней Азараў пацвердзіў «Нашай Ніве», што дыверсію зрабілі беларусы.

«Гэта былі дроны. Удзельнікі аперацыі цяпер ужо ў бяспецы за межамі краіны. Усе выехалі, хай цяпер шукаюць вецер у полі», — сказаў Азараў «Белсату».

Ён паведаміў, што аперацыю рыхтавалі некалькі месяцаў.

Нагадаем, ранкам каля 9-й раніцы на аэрадроме былі чутныя два выбухі. Паведамлялася, што пацярпеў вельмі каштоўны расійскі самалёт дальняй разведкі ДРЛВ А-50, ён быў падарваны ў двух месцах. Усяго такіх самалётаў у Расіі, сапраўдных і няспраўных, дзевяць. Ён выкарыстоўваўся для навядзення расійскіх ракет на цэлі ва Украіне.

Чытайце падрабязней:

«Байпол»: Самалёт ДРЛВ А-50 быў падарваны ў двух месцах, яны паказаныя на фота

Гаюн: На аэрадроме Мачулішчы мог быць пашкоджаны мегакаштоўны расійскі самалёт А-50. З чата Мачулішчаў выдалілі ўсе паведамленні

Nashaniva.com