ISW: Візіт Лукашэнкі ў Кітай можа быць звязаны з падрыхтоўкай да абыходу заходніх санкцый за пастаўкі зброі Расіі

Візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай, верагодна, накіраваны на тое, каб дапамагчы Расіі і КНР абысці заходнія санкцыі, лічаць у Амерыканскім інстытуце вывучэння вайны (ISW).

26.02.2023 / 09:22

У чарговым дакладзе Інстытута гаворыцца, што планы заключэння кітайска-беларускіх пагадненняў аб гандлі, інвестыцыях і маштабных сумесных праектах могуць быць непасрэдна звязаныя з верагоднай пастаўкай Пекінам зброі Расіі.

«Абвяшчэнне Лукашэнкі аб яго запланаваным візіце супадае з паведамленнямі CNN і The Washington Post аб тым, што, паводле інфармацыі амерыканскіх уладаў, Кітай сур'ёзна разглядае магчымасць продажу Расіі баявых беспілотнікаў, зброі і 122-мм і 152-мм артылерыйскіх снарадаў», — пішуць аўтары даклада.

«Верагодна, расійскія і кітайскія чыноўнікі распрацавалі план дастаўкі беспілотнікаў у Расію па падробленых таварасуправаджальных дакументах, каб пазбегнуць міжнародных санкцый. Кітай можа паспрабаваць выкарыстоўваць пагадненні з Беларуссю, каб схаваць парушэнне санкцыйнага рэжыму», — лічаць у ISW.

Візіт Лукашэнкі ў Кітайскую Народную Рэспубліку запланаваны на даты з 28 лютага па 2 сакавіка.

Чытайце таксама:

Дырэктар ЦРУ: Кітай вывучае магчымасць пастаўкі зброі ў Расію

Лукашэнка ляціць у Кітай

Кітай апублікаваў сваю пазіцыю па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне

Der Spiegel: Кітай вядзе перамовы з Расіяй адносна паставак дронаў-камікадзэ

Nashaniva.com