Мінскія Серабранку і Чыжоўку злучылі пешаходным мостам

Два буйныя мінскія мікрараёны, Серабранку і Чыжоўку, злучыў пешаходны мост праз Свіслач, паведамілі «Мінск-Навіны».

19.02.2023 / 13:41

Па словах першага намесніка кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Мікалая Строка, мост яшчэ трэба пафарбаваць, але мінчукі ўжо і цяпер актыўна ім карыстаюцца.

Мост пабудавалі з дзвюх лёгкіх канструкцый у раёне вуліц Карзюкі і Дворышчы. Яго даўжыня — каля 30 метраў, шырыня — 1,5 метра.

«Асноўныя работы па яго ўладкаванні завершаныя, ён бяспечны, засталося пафарбаваць. Мост, упэўнены, ацэняць і веласіпедысты з Чыжоўкі, а таксама памежнай з ёй Лошыцы — у іх з'явілася магчымасць патрапіць на веласцежку не акружным шляхам, як раней, а больш кароткім», — сказаў чыноўнік.

Чытайце таксама:

«Іржавы мост» праз Свіслач у Мінску зноў закрылі

Nashaniva.com