Наталля Хершэ наконт перамоў пра вызваленне палітвязняў: Не думаю, што гэтая ініцыятыва зыходзіць ад саміх палітвязняў

Экс-палітзняволеная Наталля Хершэ правяла за кратамі 17 месяцаў і чатыры разы трымала галадоўку. Але выйшла на волю дзякуючы ўручэнню копій даверчых грамат швейцарскімі дыпламатамі. Што яна думае пра ініцыятыву перамоваў з лукашэнкаўцамі наконт вызвалення палітвязняў?

23.01.2023 / 17:48

Фота: gofund.me

«Калі я была ў няволі, вядома, я хацела, каб гэта ўсё хутчэй скончылася, але для мяне было важна, як [яно скончыцца]. Пасля года майго зняволення я зразумела, што тэрмін 2,5 года для мяне цалкам рэальны, і я настроіла сябе да гэтага маральна.

Думаю, наўрад ці гэтая ініцыятыва [пра перамовы з рэжымам] зыходзіць ад саміх палітвязняў. Маё сэрца разам з палітвязнямі ў Беларусі, я ведаю, як невыносна цяжка быць там, я ведаю, што ўсе мараць пра дзень заканчэння сваіх пакут, але не любой цаной. Тады сэнс пратэстаў губляецца, і для чаго ўвогуле быў 2020 год?!

Абсалютная падтрымка Украіны ў вайне супраць захопнікаў — гэта самы хуткі і правільны спосаб найхутчэйшага выхаду палітычных зняволеных», — сказала Хершэ «Нашай Ніве».

«З дыктатарамі не дамаўляюцца, з дыктатарамі вядуць барацьбу», — мяркуе Хершэ.

Мэта і задача цывілізаванага грамадства, лічыць былая палітзняволеная, — заставацца ўстойлівымі, нягледзячы на ​​любыя спробы рэжыму знайсці шчыліну, каб палегчыць сваё становішча.

«Пад галаву часам клала абутак, бо не мела ні падушкі, ні матраца». Інтэрв'ю з Наталляй Хершэ — пра калонію, мужа і непахіснасць

«Для вызвалення нашых блізкіх робіцца недастаткова». Родныя палітвязняў і былыя вязні звярнуліся да міжнароднай супольнасці

«Гэта сітуацыя «выбару Сафі». Пасля звароту родных палітвязняў да лідараў свету ў сацсетках пачалася дыскусія

Nashaniva.com