Рэцэпт на выхадныя. Глінтвейн

Яго паху дастаткова, каб у доме з’явілася атмасфера свята. Дарэчы, смачны глінтвейн можа быць і безалкагольны — калі гатаваць яго з соку чырвонага вінаграду.

21.01.2023 / 08:52

Фота: BBC Food

Інгрэдыенты для глінтвейну могуць вар'іравацца ў залежнасці ад вашых густаў і наяўнасці іх дома. Каб згатаваць глінтвейн, вам спатрэбіцца:

  1. Акуратна ачысціце апельсіны і лімоны ад цэдры так, каб яна была дужа тонкая. Можаце скарыстацца прыладай для луплення гародніны. Адцісніце з садавіны сок і адстаўце яго ўбок.
  2. Уторкніце бутоны гваздзікі ў мандарыны.
  3. Наліце віно ці сок і 1,2 літра халоднай вады ў вялікую каструлю з тоўстым дном, дадайце цэдру і сок цытрусавых. Пакладзіце туды ж мандарыны з гваздзікай і карыцу. Давядзіце сумесь да кіпення, потым трохі зменшыце агонь, накрыйце каструлю і працягвайце варыць глінтвейн — можна менш, можна больш, да гадзіны. Падчас гатавання паступова дадавайце цукар, пакуль глінтвейн не стане дастаткова салодкі на ваш густ (магчыма, у вас застанецца лішні цукар).
  4. Працадзіце глінтвейн і падавайце яго гарачым у кубках.

Рэцэпт на выхадныя: смажаныя грудкі качкі з інжырам

Як сабраць карысную ссабойку? Парады дыетолага

Рэцэпт на выхадныя. Клефтыка — сакавітая бараніна з грэчаскім каларытам

Nashaniva.com