Ціханоўская прапанавала стварыць міжнародны фонд у падтрымку рэпрэсаваных беларусаў
Лідар беларускіх дэмсілаў Святлана Ціханоўская прапанавала стварыць міжнародны траставы фонд у падтрымку рэпрэсаваных беларусаў. Пра гэта яна паведаміла ў твітары.
11.01.2023 / 15:59
«Мы прапануем стварыць міжнародны траставы фонд у падтрымку палітычна рэпрэсаваных у Беларусі. Гэтыя грошы пойдуць на аплату адвакатаў, падтрымку сем'яў і рэабілітацыйныя праграмы для вызваленых зняволеных і іх дзяцей. Мы павінны падтрымліваць беларусаў, якія змагаюцца з рэжымам», — напісала Ціханоўская.
Учора шэраг былых палітвязняў і сваякоў цяперашніх вязняў беларускіх турмаў і калоній абвясцілі пра аб'яднанне і выступілі з адкрытым зваротам да грамадства і сусветных палітыкаў. Яны заклікалі пачынаць больш рашучыя дзеянні для вызвалення палітзняволеных, у тым ліку весці перамовы з рэжымам Лукашэнкі.