Суп з запечаных памідораў з бульбай у сыры — арыгінальны абед з простых інгрэдыентаў

Думаеце, з памідораў не зробіш незвычайнай стравы? Гэты суп вас пераканае. Хрусткая бульба, запечаная ў сыры, робіць страву асаблівай — такой вы яшчэ не каштавалі.

05.08.2023 / 08:08

Фота: BBC Food

Каб згатаваць суп з запечаных памідораў з бульбай у сыры, вам спатрэбіцца:

  1. Разагрэйце духоўку да 190 градусаў.
  2. Запякайце бульбу проста на рашотцы духоўкі на працягу 90—115 хвілін ці да гатоўнасці.
  3. Тым часам пакладзіце памідоры, часнок, чырвоную цыбулю і чабор (калі выкарыстоўваеце свежы) у вялікую форму для запякання і прыпраўце на смак соллю і молатым чорным перцам. Апырскайце алеем і запякайце ў духоўцы 40—50 хвілін. Дастаньце з духоўкі і адстаўце ўбок, каб астудзіць.
  4. Разамніце часнок тыльным бокам відэльца і здыміце скуру. Перакладзіце запечаныя памідоры, цыбулю, часнок і чабор у кухонны камбайн ці блэндар і здрабніце да аднароднасці.
  5. Калі суп занадта густы, пераліце яго ў вялікую каструлю і развядзіце булёнам ці вяршкамі. Калі жадаеце, дадайце крыху вустэршырскага соусу ці бальзамічнага воцату.
  6. Дастаньце бульбу з духоўкі і, утрымліваючы гарачую бульбіну кавалкам тканіны ці сурвэткай, разрэжце кожную напалову і дастаньце з яе мякаць. Збярыце мякаць з усіх бульбін у асобнай місцы.
  7. Дадайце да бульбяной мякаці масла, смятану, зялёную цыбулю і сыр, перамяшайце. Дадайце туды ж узбітае яйка, зноў перамяшайце.
  8. Прыпраўце на смак соллю і молатым чорным перцам, пакладзіце сумесь у выемкі ў бульбінах. Пакладзіце бульбіны на бляху і выпякайце іх у духоўцы 15—20 хвілін ці пакуль бульба не стане залаціста-карычневай і не пакрыецца хрумсткай корачкай.
  9. Перад падачай разагрэйце суп і разліце яго па талерках (павінна атрымацца чатыры порцыі). Падавайце кожную порцыю з дзвюма палавінкамі бульбы.

Рэцэпт на выхадныя. Суп-пюрэ з батату — лёгкая ў гатаванні экзотыка

Хочаце захоўваць яблыкі дома? Вось як гэта рабіць, каб яны не згнілі

Рэцэпт на выхадныя. Кекс з бурака — незвычайна і нечакана смачна

Nashaniva.com