Максіма Знака адправілі ў памяшканне камернага тыпу

Пра тое, што палітзняволенага адваката Максіма Знака змясцілі ў памяшканне камернага тыпу, стала вядома сёння, паведамляе тэлеграм-канал «Права на абарону». Раней Знака тройчы змяшчалі ў ШІЗА.

02.12.2022 / 16:50

Змяшчэнне ў ПКТ — самая суровая мера спагнання ў калоніі. Асуджаныя, пераведзеныя ў ПКТ, маюць права траціць у месяц толькі 32 рублі, атрымліваць 1 бандэроль на паўгода і выходзіць на прагулку на 30 хвілін.

Расправу над Знакам можна разглядаць як працяг ціску на прадстаўнікоў каманды Бабарыкі. У папярэднія дні стала вядома, што Марыя Калеснікава з ШІЗА трапіла ў рэанімацыю, а Віктара Бабарыку перавялі выпальваць драўняны вугаль, з-за чаго ён павінен знаходзіцца на халодным двары ў мароз 9 гадзін 6 дзён на тыдзень. 

Чытайце таксама:

Марыя Калеснікава застанецца ў бальніцы да панядзелка

У Віктара Бабарыкі — новая праца ў калоніі

Nashaniva.com