СБУ адшукала актывы прэзідэнта «Матор Січ» Вячаслава Багуслаева на мільёны даляраў

Дарагую маёмасць Вячаслава Багуслаева спрабавалі таемна вывезці з Украіны, каб яе не арыштавалі ў рамках крымінальнай справы. Сярод канфіскаванага рэдкія аўтамабілі і агнястрэльная зброя, а таксама скіфскае золата і прадметы старажытнасці і Кіеўскай Русі, паведамляе Служба бяспекі Украіны.

24.11.2022 / 16:52

Ганаровага прэзідэнта кампаніі «Матор Січ», былога дэпутата Вярхоўнай Рады Украіны Вячаслава Багуслаева падазраюць у незаконных пастаўках тавараў ваеннага прызначэння для расійскай штурмавой авіяцыі.

Чытайце таксама:

Затрыманы за дзяржаўную здраду дырэктар прадпрыемства «Матор Січ» больш за 20 гадоў мае расійскае грамадзянства 

СБУ паведаміла, у чым падазраецца Герой Украіны Багуслаеў

Ва Украіне СБУ затрымала Героя Украіны, аднаго з найбагацейшых людзей краіны

Nashaniva.com