Для Змітра і Насты Дашкевічаў пракурор запрасіў па 1,5 года зняволення
11 ліпеня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска адбыліся спрэчкі бакоў па крымінальнай справе супраць Дашкевічаў. Іх судзяць за ўдзел у пратэсным маршы ў жніўні 2020 года. Пракурор запрасіў для Змітра і Насты па 1,5 гады калоніі абодвум, піша «Вясна».
11.07.2022 / 16:53
Ім інкрымінуюць ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Прысуд будзе вынесены 14 ліпеня. Справу разглядае суддзя Таццяна Пірожнікава.
15 чэрвеня Наста нарадзіла сына Данііла, гэта чацвёртае дзіця ў сям'і Дашкевічаў. Зміцер знаходзіцца ў зняволенні з 23 сакавіка.