«У 2020 годзе ім паступала вялізная колькасць пагроз». Цэнтрвыбаркам усё ж засакрэціў спіс чальцоў участковых камісій

Участковыя выбарчыя камісіі сфармаваныя да 6 лютага. Звычайна пасля гэтага спісы іх членаў вывешваліся на сайтах адміністрацый раёнаў. Аднак сёлета гэтага не адбылося. На мінулым тыдні чытачка «Нашай нівы» званіла на гарачую лінію ЦВК і ёй абяцалі, што спісы вось-вось з'явяцца. Таксама на мінулым тыдні па сеціве разляцеліся крынжовыя відэа ад удзельнікаў выбарчых камісій. «Мы не баімся», — казалі яны. Нават нягледзячы на такія заявы ЦВК вырашыў не апублічваць спісы членаў участковых камісій, што супярэчыць дзейнаму заканадаўству. 

15.02.2022 / 11:12

Чытачка «Нашай Нівы» патэлефанавала на гарачую лінію Цэнтральнай выбарчай камісіі і даведалася, чаму там прынялі такое рашэнне. Вось што ёй адказалі:

«Вы можаце прыйсці ва ўчастковую камісію і пабачыць тых людзей, якія будуць гэтым займацца. У адкрытым доступе гэтыя даныя не будуць публікавацца ў сувязі з гарантаваннем бяспекі ўдзельнікаў камісій, бо ў 2020 годзе падчас выбараў ім паступала велізарная колькасць пагроз. Са спісамі ўдзельнікаў рэферэндуму вы можаце азнаёміцца на сваім участку».

Нагадаем, што згодна з артыкулам 34 Выбарчага кодэкса Беларусі, публікацыя імёнаў усіх чальцоў выбарчах камісіяў абавязковая. У гэтым годзе гэтага вырашылі не рабіць нягледзячы на дзейны закон. На гэты момант ёсць толькі адрасы тэрытарыяльных камісій і нумары тэлефонаў.

Чытайце яшчэ:

«Перш за ўсё — паказаць, як шмат людзей не згодныя з дзеяннямі ўлады». Павел Лібер пра планы «Голасу» на рэферэндум

Мінчанка паскардзілася на занадта вялікі выбарчы ўчастак. Чыноўнікі толькі развялі рукамі

Чаму рэферэндум ужо цяпер можна лічыць несапраўдным

Nashaniva.com