Крэмль назваў немагчымай «здзелку» з Францыяй па Украіне
Пуцін і Макрон не маглі заключыць «здзелку» ў мэтах дээскалацыі ва Украіне, бо Францыя не з'яўляецца лідарам NATO, заявілі ў Крамлі. FT напісала, што Пуцін паабяцаў не прадпрымаць «ваенных ініцыятыў» і адвесці войскі, піша РБК.
08.02.2022 / 14:11
Расія і Францыя не маглі заключыць ніякія «здзелкі», звязаныя са зніжэннем напружанасці ў адносінах з Украінай, заявіў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў. Пра тое, што Масква і Парыж дамовіліся аб шэрагу адпаведных мер, раней пісала са спасылкай на крыніцы газета The Financial Times.
«FT, вядома ж, напісала па сутнасці няправільна. Масква і Парыж не маглі заключыць ніякіх здзелак, гэта проста немагчыма. Таму што Францыя з'яўляецца і членам ЕС, і членам NATO, дзе Францыі не належыць лідарства, лідарства належыць іншай краіне», — сказаў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі.
Паводле звестак FT, прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон падчас візіту ў Маскву дамовіўся з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным, што Масква не будзе прадпрымаць новых «вайсковых ініцыятыў». Расія таксама пагадзілася ўдзельнічаць у дыялогу адносна разгортвання ўласных узброеных сіл. Газета паказала, што папярэднія дамоўленасці маюць патрэбу ў адабрэнні Вашынгтона.
Акрамя таго, паводле крыніц FT, прэзідэнт Расіі пагадзіўся вывесці з Беларусі 30 тыс. расійскіх вайскоўцаў, якія будуць задзейнічаныя ў сумесных з вучэннямі «Саюзная рашучасць — 2022».
Па словах Пяскова, аб тым, што Расія мае намер пакінуць ваенных на тэрыторыі Беларусі па заканчэнні вучэнняў, і гаворкі не было, войскі вернуцца ў месцы пастаяннай дыслакацыі. «Калі вы ўважліва сачылі, то ніхто ніколі не казаў, што расійскія войскі будуць заставацца на тэрыторыі [Беларусі]», — сказаў ён. Прэс-сакратар прэзідэнта таксама адзначыў, што не чуў пра адмову Масквы ад вайсковых манеўраў.
У Крамлі былі гатовыя да таго, што размовы працягнуцца доўга, распавёў Пяскоў, паказаўшы на ўсталяваныя паміж Пуціным і Макронам «канструктыўныя і змястоўныя стасункі». «Акрамя таго, сітуацыя досыць экстраардынарная, якая патрабуе падобных падрабязных размоў», — дадаў ён.