Раман Пратасевіч з'явіўся пасля некалькіх месяцаў адсутнасці ў інфармацыйным полі і анансаваў перамены ў сваім жыцці
Блогер Раман Пратасевіч пасля доўгай адсутнасці ў інфаполі апублікаваў некалькі пастоў у Twitter. Ён анасаваў «некаторыя змены» ў жыцці, пра якія абяцаў распавесці.
18.01.2022 / 14:56
Скрыншот відэа АНТ
«Ну што, сябры. Вырашыў паволі вяртацца ў Твітар пасля працяглага перапынку. Доўгі час, як вы заўважылі, я нічога не пісаў. І звязана гэта было з тым, што я адыходзіў ад навін, негатыву і інфармацыйнага шуму. І гэта выдатна дапамагло:)
Ну а ў бліжэйшы час у маім жыцці адбудуцца некаторыя змены, аб якіх я абавязкова раскажу і тут», — напісаў ён у Твітары.
Пратасевіч прапанаваў падпісчыкам пісаць здагадкі наконт яго планаў, спойлерам паставіў фота з прарасійскім «патрыётам», «праваабаронцам» Дзмітрыем Беляковым.
Блогер Раман Пратасевіч быў затрыманы разам са сваёй дзяўчынай Сафіяй Сапегай 23 мая пасля прымусовай пасадкі ў Мінску самалёта Ryanair Афіны — Вільня.
Паведамлялася, што ў дачыненні да Пратасевіча, які быў галоўным рэдактарам найбуйнейшага беларускага тэлеграм-канала, заведезена некалькі крымінальных спраў.
Аднак пазней з Раманам Пратасевічам дзяржСМІ запісалі некалькі інтэрв'ю, ён паўдзельнічаў у рэзананснай прэс-канферэнцыі Памежнага камітэта 14 чэрвеня, яго перавялі пад хатні арышт, і ён завёў Твітар. Але апошні допіс там быў датаваны 18 жніўня. Пасля гэтага Раман знік з інфрамацыйнай прасторы.
14 студзеня яго адвакат заявіла, што з Раманам не праводзіцца следчых дзеянняў.
Тым часам справа Сафіі Сапегі перададзеная ў суд, яе вінавацяць па сямі артыкулах.