Палітвязень Дзяніс Дземух адбыў пакаранне ў калоніі і выйшаў на волю

Учора, 27 снежня, з папраўчай калоніі №3 «Віцьбы» выйшаў на волю палітзняволены Дзяніс Дземух. У зняволенні хлопец знаходзіўся амаль 15 месяцаў.

28.12.2021 / 20:55

Дзяніса затрымалі 4 кастрычніка 2020 года пасля «Маршу вызвалення палітвязняў». Пасля адбыцця 13 сутак адміністрацыйнага арышту на свабоду хлопца не адпусцілі.

Абвінавацілі яго па арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за падзеі таго дня. Асудзілі палітвязня да 1 года і 6 месяцаў калоніі.

Палітвязень Дзмітрый Янкоўскі цалкам адбыў пакаранне і выйшаў на волю

Палітвязень Ігар Банцар выйшаў на волю, ён адбыў пакаранне

Nashaniva.com