Палітвязень Дзмітрый Янкоўскі цалкам адбыў пакаранне і выйшаў на волю
Янкоўскі быў асуджаны на 1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, пакаранне адбываў у папраўчай калоніі №17. 23 снежня ў яго скончыўся тэрмін зняволення.
У верасні мінулага года жодзінец Дзмітрый Янкоўскі стаў відавочцам сітуацыі ў сваім горадзе, калі міліцыянт ударыў па твары жанчыну, што яна ўпала. Дзмітрый заступіўся за жанчыну, і ў дачыненні да яго завялі крымінальную справу за гвалт над міліцыянтам (арт. 364 КК).
Каментары