Цапкалу здымаюць з выбараў. Бабарыка і Ціханоўская пакуль застаюцца
30.06.2020 / 17:33
ЦВК абвясціў даныя аб прынятых у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты подпісах.
- Аляксандр Лукашэнка — 1 939 572 подпісы
- Віктар Бабарыка — 165 744
- Ганна Канапацкая — 146 588
- Сяргей Чэрачань — 143 109
- Андрэй Дзмітрыеў — 106 841
- Святлана Ціханоўская — 104 757
- Валерый Цапкала — 75 249
Такім чынам, на гэтым этапе кампаніі з гонкі дакладна выбывае экс-кіраўнік ПВТ Валер Цапкала. Ён здаў больш за 160 тысяч подпісаў, але ў многіх буйных гарадах іх ушчэнт зарэзалі.
Цапкала яшчэ можа абскардзіць рашэнне ЦВК, аднак гэта ніколі не давала плёну.
Астатніх прэтэндэнтаў пакуль яшчэ не рэгіструюць кандыдатамі, іх могуць зняць з выбараў, напрыклад, за неналежную дэкларацыю аб даходах.
Аднак ужо цяпер звяртае ўвагу, што ў Бабарыкі прызналі менш за палову з сабраных ім подпісаў. У той жа час ЦВК абвесціў пра большую колькасць подпісаў у Канапацкай і Чэрачня, чым называлі яны самі.