Ірына Ляпарская: У Юрыя Чыжа і Ксеніі Санковіч дакладна было каханне
29.08.2018 / 00:26
Трэнер зборнай Беларусі па мастацкай гімнастыцы Ірына Ляпарская расказала пра мінулыя адносіны Ксеніі Санковіч і гаспадара мінскага «Дынама», бізнэсмена Юрыя Чыжа:
Фота: Tut.by.
— Я не хачу ў гэтым капацца і разбірацца. Але тады было каханне — гэта абсалютна дакладна. У яе добрыя бацькі, якія трымалі ўсё пад кантролем. Я наогул чула, што я гімнастак «зводжу» і прадаю бізнэсменам. У мяне гэта заўсёды выклікала здзіўленне і ўсмешку з-за таго, што людзі бываюць такімі недалёкімі. Цяпер у Ксеніі выдатная сям'я. Яна і яе муж — незвычайна шчаслівыя людзі. Глядзіш на іх і радуешся.