Па дарозе на БелАЭС новы корпус рэактара зачапіў апору кантактнай сеткі

27.12.2016 / 13:39

Першы корпус рэактара падчас транспарціроўкі па Беларусі. Фота «БелаПАН».

Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным паведамленні на сайце БелАЭС:

«26 снежня 2016 года падчас выканання манеўровых аперацый на станцыі Слаўнае Беларускай чыгункі ў негабарытным месцы адбыўся нязначны дотык ахоўнага металічнага транспартнага кажуха звышгабарытнага грузу (корпуса рэактара для Беларускай АЭС) аб апору кантактнай сеткі. Пашкоджанняў на корпусе рэактара не выяўлена. Парушэння графіка руху цягнікоў не было. Груз накіроўваецца далей па ўстаноўленым раскладзе».

Папярэдні інцыдэнт з ужо дастаўленым на будаўнічую пляцоўку корпусам рэактара адбыўся ў ліпені — шматтонная металічная канструкцыя «саслізнула на грунт» з вышыні некалькіх метраў. Пра інцыдэнт афіцыйна не паведамлялася некалькі тыдняў, аднак у выніку «Расатам» прызнаў, што здарэнне насамрэч адбылося, а беларускі бок выказаў жаданне замяніць корпус рэактара на новы.

Новы корпус рэактара беларускай АЭС пройдзе тэхнічную экспертызу