На «Мінск-Арэне» прайшоў грандыёзны выступ «Океана Ельзи» ФОТА, ВІДЭА
Украінскі гурт «Океан Ельзи» сёлета зладзіў вялікі гастрольны тур па Беларусі. Фронтмэн Святаслаў Вакарчук разам са сваімі музыкамі даў канцэрты ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі. Тур скончыўся вялікім канцэртам на «Мінск-Арэне».
11.12.2016 / 09:56
Відэарэпартаж НН:
У адрозненне ад мінулага канцэрта, гэтым разам дазвалялася праносіць украінскія сцягі.
Святаслаў Вакарчук амаль пасля кожнай песні дзякаваў беларусам за падтрымку і цёплы прыём. «Я адчуваю вашу падтрымку без словаў, таму мне не трэба нешта казаць паміж песнямі, я думаю, што і так усё зразумела».
Падтрымка была сапраўды моцнай, яшчэ перад канцэртам маладзёны пачалі пляскаць у далоні.
Поўная «Мінск-Арэна» лепш за ўсё апісвае ўнутраную пазіцыю беларусаў. Гэта вам не сустрэча з Салаўёвым у Палацы Рэспублікі, самі паглядзіце:
Агулам канцэрт атрымаўся даволі шчырым, адно ўзгадванне пра Паўла Шарамета шмат чаго варта. Напрыканцы на экране з'явіўся надпіс: «Дзякуй Беларусі за падтрымку». І гэтым было ўсё сказана.