40 чалавек, якія ўдзельнічалі ў нападзе на пасольства Саудаўскай Аравіі, затрыманыя ў Тэгеране

03.01.2016 / 12:34

40 чалавек былі арыштаваныя ў Іране па справе аб нападзе на пасольства Саудаўскай Аравіі ў Тэгеране, перадае ў нядзелю агенцтва ІСНА.

Асобы ўсіх затрыманых высветленыя. Пракурор Тэгерана Абас Джафар Далатабадзі заявіў, што могуць быць і іншыя арышты.

У суботу ўвечары дэманстранты атакавалі пасольства Саудаўскай Аравіі.

Напярэдадні паведамлялася, што ў Саудаўскай Аравіі былі пакараныя смерцю 47 чалавек, асуджаных па абвінавачванні ў тэрарызме, сярод якіх быў вядомы шыіцкі прапаведнік Німру ан-Німру.