Трэцюю перамогу запар атрымала мінскае «Дынама» ў чэмпіянаце КХЛ. 26 снежня каманда Марака Сікоры ў прысутнасці 15.086 гледачоў выйграла на сваёй пляцоўцы ў мыцішчанскага «Атланта» з лікам 4:2 (3:1, 0:1, 1:0) і зноў узначаліла табліцу дывізіёна Тарасава.
Шайбы закінулі:
у «Дынама» — Тэему Лайне (2.57, асістэнты — Збынек Іргл, Андрэй Стась), Джэф Плат (4.08, асістэнты — Андрэй Міхалёў, Шарль Лінгле), Яраслаў Обшут (14.56, 5×3, асістэнты — Збынек Іргл, Петар Падградскі), Дзмітрый Мялешка (58.15, пас — Яраслаў Обшут);
у «Атланта» — Мікалай Жэрдзеў (8.53, пас — Юнас Андэрсан; 27.11, 5×3, асістэнты — Яне Ніскала, Іван Вішнеўскі).
Пасля 37 гульняў «Дынама» з 66 ачкамі займае першае месца ў дывізіёне Тарасава, другое — у Заходняй канферэнцыі і трэцяе — у агульнай табліцы(17 перамог у асноўны час і 5 па булітах, 10 паражэнняў у асноўны час, 3 у авертайме і 2 па булітах, розніца шайбаў 105–85).
***
Наступныя тры сустрэчы «Дынама» правядзе на выездзе: 4 студзеня — у Новакузнецку супраць «Металурга»,
Затым у мінскага клуба пяціматчавая дамашняя серыя:12 студзеня — з магнітагорскім «Металургам»,
Каментары