Барысу Кіту споўніўся 101 год. Ён шле вітанне палітвязням
Ён сам два разы сядзеў пры польскай уладзе і адзін раз — пры нямецкай, у камеры смяротнікаў…
6 красавіка патрыярху беларускай дыяспары Барысу Кіту спаўняецца 101 год.
Барыс Кіт — былы дырэктар Віленскай і Наваградзкай беларускіх гімназіяў, а пасля эміграцыі — амэрыканскі навуковец, спэцыяліст у галінах астранаўтыкі, матэматыкі, фізыкі, хіміі, ганаровы прафэсар Мэрылэндзкага ўнівэрсытэту ў ЗША, акадэмік Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі.
Напярэдадні гэтай даты Барыс Кіт выказаў падтрымку беларускім палітвязьням.
Ніякіх асаблівых урачыстасьцяў на свой
Спадар Кітпа-ранейшаму імкнецца весьці актыўны лад жыцьця, хаця, як кажа, здароўе ў яго ўжо слабое:
«Згодна з маім узростам здароўе ўжо не можа быць моцным. У такім узросьце ўсе людзі робяцца слабымі. Гэта натуральна. Ужо, ведаеце, не магу хадзіць, вельмі мала хаджу. Хваробы мае зьвязаныя з узростам — усё прычэпліваецца… Але яшчэ мацуюся!»
Нягледзячы на гэта Барыс Кіт актыўна цікавіцца, што адбываецца ў Беларусі, ЗША і іншых краінах,:
«Чытаю, што магчыма, але робяцца слабымі вочы. Шмат не магу ўжо чытаць. Рыхтую кнігі, усялякія свае рэчы, якія пляную выслаць у мой музэй у Наваградак».
Сябры Барыса Кіта ў Менску да ягонага дня народзінаў зьбіраюцца выпусьціць кнігу, падрыхтаваную пасьля ягонага
«Вельмі сумна, што так робіцца на Беларусі.
Гэта прыпамінае мне мае гады, калі я жыў у Польшчы, і таксама сядзеў у турмах. Але выжыў. Два разы сядзеў пры польскай уладзе і адзін раз — пры нямецкай, у Глыбокім, у камэры сьмяротнікаў… Вельмі сумна і дрэнна гэта, але такі, відаць, наш лёс беларускі — заўсёды даводзіцца сядзець у турмах. Ніяк не можа Беларусь трапіць у добры час. На Ўкраіне трошкі лепей і лягчэй, таксама як і ў Польшчы, яны выйшлі наперад, узьняліся. А Беларусь яшчэ ня можа ніяк…»
Сёньня, калі Барыса Кіта чакаюць шматлікія віншаваньні і пажаданьні з нагоды
«Жадаю самага найлепшага шчасьця ва ўсім: у прыватным жыцьці, і ў змаганьні за нашую краіну! Жадаю ім вытрываць цяжкія цярпеньні».
* * *
Народжаны на Наваградчыне, перад вайной і ў вайну ён працаваў выкладчыкам матэматыкі і дырэктарам у беларускамоўных гімназіях. Пры канцы вайны эміграваў на Захад. У ЗША ён стаў славутым. Ён працаваў на касмічнае агенцтва НАСА, вынайшаў паліва для ракетных рухавікоў.
На пенсію Кіт пераехаў з ЗША ў Нямеччыну, у
Каментары