Культура2525

Лукашэнка заказваў сабе адэкалон у самага вядомага парфумера свету

Можа таму, што гэтая жанчына родам з Беларусі.

Беларуску Соф'ю Гройсман (у дзявоцтве — Ходаш) лічаць найлепшым носам ЗША. Стваральніца культавых водараў, такіх як Tresor ад Lancome і Eternity ад Calvin Klein, нарадзілася пад Навагрудкам у сям’і партызана. Знаёмімся з адной з самых уплывовых асобаў у парфумерным свеце бліжэй.

Зося Гройсман нарадзілася 8 сакавіка 1945 у Любчы пад Навагрудкам. Бацька дзяўчынкі, Пятро Ходаш, быў у партызанах. Калі дзяўчынцы споўнілася 15 гадоў, сям’я пераехала ў Польшчу. Тады многія беларускія каталікі так уцякалі з савецкага раю. У Польшчы ўсё ж жылося свабадней. Там дзяўчына пачала вывучаць неарганічную і аналітычную хімію. Там жа атрымала ступень бакалаўра.

Крыху пазней Ходашы перабраліся ў ЗША. Запрашэнне было атрымана ад габрэйскай сям’і, якую выратаваў падчас фашысцкай акупацыі бацька Соф'і.

Як паведамляюць шматлікія крыніцы, Соф'я Гройсман вельмі сціплая. Яна не любіць публічных ўсхваленняў і кампліментаў. І, у цэлым, не выглядае як вельмі забяспечаная жанчына, якая жыве ў прэстыжным раёне Манхэтэна. Адзначаецца, што гэты запатрабаваны парфумер заўсёды носіць модную, але простую і зручную вопратку і абутак.

Разам з тым, Гройсман атрымала шматлікія прэстыжныя ўзнагароды за перамогі ў міжнародных конкурсах парфумернай індустрыі. Яе віншавалі галоўныя парфумерныя дызайнеры ЗША, Канады, Еўропы. З ёй кансультаваліся, у яе спрабавалі вызнаць сакрэты, а Lancome да гэтага часу не губляе надзеі перавабіць Соф'ю ў Парыж назаўжды.

«Я вельмі люблю і паважаю свайго бацьку. Ён быў сумленным і бясстрашным чалавекам. Ён вельмі моцна нас любіў. Я памятаю яго вочы, калі мне ўручалі прэмію Living Legend Award ад Амерыканскага таварыства парфумераў. Ён быў абсалютна шчаслівы», — успамінае Сафія.

Гройсман ў парфумерным свеце называюць адным з тытанаў. Кожны з нас ведае яе парфумы. Некаторыя з іх з’яўляюцца сімваламі эпохі і выклікаюць у нашай памяці дарагія сэрцу ўспаміны: Lancome Tresor, Bvlgari Pour Femme, Calvin Klein Eternity, Estee Lauder White Linen, Yves Saint Laurent Paris і многія іншыя.

У Сафіі Гройсман — унікальны нюх. Яе духі Tresor па колькасці продажаў перасягнулі CHANEL № 5.
Яна стварала парфуму і адэкалоны для многіх знакамітых людзей. У шматлікіх артыкулах згадваецца, што сярод замоўцаў былі Элізабэт Тэйлар, Лора Буш, Кельвін Кляйн і… Аляксандр Лукашэнка.

Да нядаўняга часу Сафія Гройсман працавала віцэ-прэзідэнтам парфумернай фірмы International Flavors and Fragrances (IFF). Гэтая кампанія існуе ўжо 32 гады і карыстаецца рэпутацыяй лідара рынку. Цяпер Сафія лічыцца пенсіянерам і працуе старэйшым кансультантам па спецыяльных праектах IFF. Некалькі гадоў таму на пытанне пра тое, што дае ёй творчыя сілы, яна адказала журналісту, паказваючы на велізарны калаж з фотаздымкамі дзяцей — уласных і сяброў: «Я перш за ўсё маці, у гэтым маё натхненне».

Яе водары такія ж моцныя, як і іх стваральніца: «Я не люблю выкарыстоўваць мужчынскія інгрэдыенты ў жаночых водарах. Я стамілася ад лімонаў і азону. Яны сімвалізуюць хутчэй чысціню, чым пачуццёвасць. Такія інгрэдыенты добрыя для бялізны ці асвяжальніка паветра. У маіх водарах ім не месца. Я хачу, каб вы цалкам адчувалі сябе жанчынай!».

Любімая кветка Гройсман — ружа. Можа, таму Соф'ю ў парфумерным бізнэсе называюць «каралевай ружы».

— Калі не сакрэт, колькі флаконаў звычайна стаіць на вашым туалетным століку?

— На маім століку наогул нічога не стаіць. А калі сур’ёзна, то штодня я звычайна карыстаюся рознымі «эксперыментамі». У залежнасці ад пары года і настрою я таксама выкарыстоўваю «старыя» водары. Журналісты часта пытаюць мяне, якая створаная мной парфума самая любімая. Я адказваю, што ў мяне няма любімых: парфумы як дзеці, сярод іх няма нелюбімых. Хоць часта сустракаюцца так званыя цяжкія падлеткі: гэта парфумы, з замоўцамі якіх у мяне складваліся даволі складаныя адносіны.

— Ці праўда, што ў сваіх мемуарах вы збіраецеся назваць вядомыя парфумы, што былі створаныя вамі, але прыпісаныя сабе іншымі людзьмі?

— Упэўненая, што гэтая кніга стане бэстсэлерам.

Каментары25

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?11

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску смяротнасць ад каранавіруса заніжалі больш чым у 4 разы16

Эстонскі экстрэмал прайшоў па канаце з аднаго хмарачоса ў Дубаі ў другі на вышыні 45 паверха ВІДЭА1

Выйшаў дакументальны фільм пра Сяргея Ціханоўскага10

Жыхар Іванава сплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты, але ўсё адно атрымаў 5,5 года зняволення7

Польшча не дала славацкай дэлегацыі дазвол на пралёт у Маскву. Тыя ляцелі ў абход1

Экс-прэм’ер Канады папрасіў Трампа апамятацца «як стары старога»1

Вікторыя Азаранка выбыла з Australian Open у першым крузе1

Сітуацыя з пажарамі ў Лос-Анджэлесе становіцца крытычнай. Яны не сціхаюць1

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?11

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Галоўнае
Усе навіны →