Каментары да артыкула

«Не было страху, было неразуменне, нашто яму гэта». Былая дырэктарка «Лістапада» расказала пра Віктара Бабарыку і сваё жыццё цяпер

  • Не галасі!
    30.10.2024
    Anatol Starkou, мяркую тут працуе комплекс уласнай непаўнавартасці. Людзі няздольныя навучацца, недарэкі, люта зайздросцяць людзям творчым, паспяховым. Каб самім ўзвысіцца, імкнуцца прынізіць астатніх, бо яны не маюць іншых спосабаў самасцвярджэння. Натуральна, што такім закамплексаваным патрэбен супермэн-правадыр, культ асобы.
    Няма прынцыповай розніцы хто менавіта, на чыю ўадніцу маліцца, абы быў падобны на іх. Таму не дзіва, што назіраем міграцыю радыкалаў з аднаго лагера ў супроцьлеглы: сёння плюёмся на "рускамірных", а заўтра пакланяемся Лукашэнку, сёння мы ў РНЕ, а заўтра "смерць маскалям!". Агульнае адно - нехта іншы вінаваты, вечна замінае жыць, цараваць па-над усімі: агенты, жанчына з кветкамі, арганізатарка міжнародных тэатральных фестываляў, Бабарыка ў турме замінае, замінае і Калеснікава ў турме, Ціханоўская, што з нічога здолела структурна прадставіць беларусаў ў цэлым свеце, і замінаюць нават агулам звычайныя людзі, якіх і ня ведаюць: "губернскія" і т. п.
    А самі ж для Беларусі не зрабілі нічога, бо насамрэч ім пляваць на Беларусь і беларусаў.
  • .
    31.10.2024
    Ёсць такое.
    Не аднойчы заўважаў, што некаторыя нібыта беларускамоўныя і свядомыя насамрэч па іншых поглядах і сваіх вывадах не адрозніваюцца ад агрэсіўных лукашыстаў або пуцінцаў.
    Таксама ненавідзяць "народзец", у расейскага шавінізму проста змяняюць знак на свой, з'яўленне беларускага палітычнага тупога хамства (а-ля Трамп, Лукашэнка) іх не адштурхоўвае, а наадварот натхняе.
    Мову змянілі, а астатняя сістэма каштоўнасцей засталася тая ж самая, савочак у розных хворых формах. Над гэтым працаваць ім складана.
  • Імя
    31.10.2024
    ., Гэта проста цудоўна - назіраць як спецыялісты ў дыягназах па інтарнэту плачуцца ў камізэльку Старкову і адно аднаму!
  • Федзя
    28.10.2024
    Ну кураторы из ФСБ ему приказали, а он не смог отказать.
  •