Вайна99

На нарадзе ў Пуціна расійскія ўлады ўпершыню падрабязна пракаментавалі сітуацыю ў Курскай вобласці

Расійскія ўлады прызналі страту кантролю над 28 населенымі пунктамі.

12 чалавек загінулі ў выніку наступлення УСУ ў Курскай вобласці, як мінімум 121 мірны жыхар атрымаў раненні. Такія звесткі агучыў на нарадзе па сітуацыі ў прыгранічных з Украінай рэгіёнах часовы кіраўнік Курскай вобласці Аляксей Смірноў на нарадзе ў Пуціна.

Лёс каля 2 тысяч чалавек, якія знаходзяцца ў 28 населеных пунктах вобласці пад кантролем украінцаў, невядомы, дадаў ён. 

180 тысяч чалавек падлягаюць эвакуацыі, выехала і эвакуіравана 121 тысяча чалавек, заявіў кіраўнік Курскай вобласці.

Таксама ён паведаміў, што ўкраінцы захапілі 28 населеных пунктаў з 480 квадратнымі кіламетрамі тэрыторыі. Шырыня пранікнення УСУ на тэрыторыю вобласці складае 40 кіламетраў, глыбіня — 12 км. Гэтыя лічбы расійскія ўлады назвалі ўпершыню. 

Пуцін пасля гэтых слоў перабіў губернатара Смірнова і папрасіў перайсці на іншую тэму.

Каментары9

  • Чвк
    12.08.2024
    Пуцін пасля гэтых слоў перабіў губернатара Смірнова і папрасіў перайсці на іншую тэму.

    Ну видать ввп явно не этого добивался и есть вероятность что очень болезненно реагирует на такие сводки
  • Андрусь
    12.08.2024
    Усяго 12 загінулых цывільных за тыдзень наступу? Дык гэта ж проста ювелірная праца ўкраінскіх вайскоўцаў!
    І вось параўнайце з ахвярамі ў тым жа Марыупалі, калі яго захоплівалі расійскія акупанты. Ці на Жытомірскай трасе, дзе расійцы прыцэльна расстрэльвалі цывільныя аўтамабілі з надпісамі ўручную на шкле "дети": https://texty.org.ua/articles/110472/masove-vbyvstvo-na-zhytomyrskij-trasi-mapa-hronolohiya-ta-rozsliduvannya-rosijskoho-zlochynu/?src=main&fbclid=IwAR2P1EamphpT3xIWyq8Go1kZMkuq5XzI8qmeKqx8dr19KyRYc2hDgXtd2hk
  • приучают россиян к войне на территории России
    12.08.2024
    Андрусь, в Мариуполи от 20 до 40 тысяч убили, точно никто не знает, русские, когда захватили город, первое что сделали, начали копать ямы в окрестностях и свозить туда трупы мариупольцев используя известь и кислоту, да бетонируя сверху.......

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Усе навіны →
Усе навіны

На Венецыянскім кінафестывалі скандал з-за фільма пра расійскую армію ва Украіне. У чым прычына?17

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці16

Якое надвор'е будзе гэтай восенню?1

У Баранавічах затрымалі двух былых вайскоўцаў, якія звольніліся ў 2020-м

Джордж Марцін раскрытыкаваў другі сезон «Дома Цмока». Яго абурыла адна дэталь1

У Мінску адкрыўся «Восеньскі салон» ФОТЫ2

У ЗША аднагадовы хлопчык асвоіў горны ровар ВІДЭА2

Кірыла Буданаў: Telegram нясе рэальную пагрозу нацыянальнай бяспецы Украіны25

У Брэсце неабыякавыя людзі выратавалі са смяротнай пасткі маленькіх кацянятаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Метэаролагі патлумачылі, чаму дым над нашымі галовамі не развейваецца

Галоўнае
Усе навіны →