Пажар адбыўся днём у сераду ў Свіслацкім раёне. Здарэнне адбылося каля вёскі Святы, піша МНС.
Тут у полі загарэўся грузавік Volvo FH42 TB. Машына павінна была перавозіць 25 тон пшаніцы.
Ратавальнікі ліквідавалі пажар. Да іх прыбыцця работнікі сельгаспрадпрыемства спрабавалі справіцца з агнём самастойна.
У выніку згарэла кабіна аўтамабіля, пашкоджана таксама лакафарбавае пакрыццё прычэпа. Груз у 25 тон пшаніцы не згарэў.
Прычына пажару высвятляецца, у якасці магчымай прычыны называецца кароткае замыканне электраправодкі ў маторным адсеку.
Каментары