У Літве забараніла вяшчанне анлайн-ТБ, зарэгістраванага на Сейшэлах. Кампанію падазраюць у сувязях з Беларуссю
Заблакаваныя зразу 12 каналаў.
Трансляцыя праграм тэлевізійнай групы tavo.tv у Літве прыпыненая па рашэнні мясцовай Камісіі па радыё і тэлебачанні.
Літоўскія ўлады пасля маніторынгу ў чэрвені ўстанавілі, што тэлепраграмы групы tavo.tv ускосна кантралююцца з Беларусі, таму рэтрансляцыя або распаўсюд гэтых праграм на тэрыторыі Літвы парушае закон, піша LRT.
Камісія абавязала дзейных ТБ– і інтэрнэт-вяшчальнікаў прыпыніць распаўсюд праграм «Tavo.tv», «Tavo.tv DRAMA», «Tavo.tv ROMANCE», «Tavo.tv HORROR», «Tavo.tv KIDS», «Tavo.tv COMEDY», «Tavo.tv ACTION», «Tavo.tv FANTASTIC», «Tavo.tv FAMILY», «Tavo.tv ADVENTURE», «Tavo.tv HISTORY» и «Tavo.tv CINEMA 4K» у сувязі з пагрозай нацбяспецы.
Па законе, у Літве забаронена распаўсюджваць радыё– і тэлепраграмы арганізацый, якія фінансуюцца Расіяй і Беларуссю.
Мяркуючы па інфармацыі на сайце tavo.tv, кампанія, якая валодае анлайн-тэлебачаннем, зарэгістраваная на Сейшэльскіх астравах.
Каментары
To bok - nichto nia choča dakranacca da haūna, i heta calkam zrazumiela... Sanitaryja duchoūnasci i marali, heta taksama sanitaryja...