Грамадства2

Колькасць нараджэнняў у Мінску падскочыла 3 ліпеня на 175%

Чыноўнікі адрапартавалі аб нараджэнні ў Беларусі 156 дзяцей, з іх у Мінску — 55 дзяцей. Гэта значна больш, чым у папярэднім годзе.

Паколькі дэмаграфічныя звесткі публікуюцца ў Беларусі даволі рэдка, 3 ліпеня — адна з нямногіх магчымасцяў адсачыць актуальныя звесткі. Дзяржаўныя СМІ звычайна публікуюць колькасць народжаных у гэты дзень.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, у 2024 на Дзень Незалежнасці нарадзілася 156 дзяцей.

Гэта нашмат больш, чым у папярэднія два гады.

Колькасць народжаных у Беларусі 3 ліпеня

2024 — 156

2023 — 121

2022 — 117.

Аднак аптымізму становіцца нашмат меней, калі параўнаць агульнабеларускія лічбы з гадамі, якія папярэднічалі 2020-му.

Так у 2017 годзе паведамлялася аб нараджэнні на Дзень Незалежнасці 214 дзяцей. У 2018 і 2019 было адпаведна 181 і 189 народжаных.

Звесткі па 2020-м і 2021-м годзе адсутнічаюць.

Анамальны Мінск

За кошт чаго быў дасягнуты такі прырост? Перадусім за кошт сталіцы.

У Мінску на свет з'явілася 55 дзяцей, хоць летась было толькі 20 немаўлятаў. Прырост на 175%!

У астатніх рэгіёнах сітуацыя змянілася не так істотна. Напрыклад, на Міншчыне лічба вырасла з 23 да 26, на Гродзеншчыне лічба — з 12 да 16, на Віцебшчыне — з 9 да 12.

На Магілёўшчыне зафіксавана 15 народжаных, як і год таму. 

А вось на Гомельшчыне колькасць нараджэнняў зменшылася з 22 да 16 дзяцей, на Брэстчыне — з 20 да 14 дзяцей.

Каментары2

  • уа
    04.07.2024
    "А вось на Гомельшчыне колькасць нараджэнняў зменшылася з 22 да 16 дзяцей, на Брэстчыне — з 20 да 14 дзяцей."
    можа не хочуць нованароджаныя, каб іх у гэты дзень наведвалі чыноўнікі?
  • даведка
    04.07.2024
    План сделали семимесячные, что должны были появиться на свет в ДР Лукашенко.

Лукашэнка прызнаў, што мае патрэбу ў адпачынку і што вялікая колькасць людзей яго праклінае37

Лукашэнка прызнаў, што мае патрэбу ў адпачынку і што вялікая колькасць людзей яго праклінае

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь прысабечыла частку тэрыторыі Украіны для ўласных патрэб? 7

«Мой шлях даўжынёю ў 24 гады ў UFC падышоў да завяршэння». Легендарны беларускі баец Андрэй Арлоўскі абвясціў пра завяршэнне кар'еры2

Ля берагоў Маўрытаніі затанула лодка з мігрантамі, загінулі 89 чалавек

Збег абставінаў, які можна было прадухіліць. Як Лукашэнка перамог на выбарах-1994 і чаму гісторыя магла пайсці інакш13

У Вільні на помніку каралю Міндоўгу невядомыя чырвонай фарбай напісалі «Вільня наша»53

У Будславе прайшла традыцыйная начная працэсія са свечкамі ФОТАРЭПАРТАЖ4

Байдэн заявіў, што выйдзе з перадвыбарнай гонкі толькі «па ўказанні Усявышняга»7

Чорныя парэчкі можна выкарыстаць так1

Суп фо з ялавічынай — рэцэпт на выходныя15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка прызнаў, што мае патрэбу ў адпачынку і што вялікая колькасць людзей яго праклінае37

Лукашэнка прызнаў, што мае патрэбу ў адпачынку і што вялікая колькасць людзей яго праклінае

Галоўнае
Усе навіны →