Ніколі тутака не будзе сьвятла, бо толькі вайна, вайна, вайна людзям у глузды ўбіваецца. Задзяўблі ўжо гэтай вайной. Яна не павінна паўтарыцца, крычыць улада і прапаганда. Але падтрымлівае расею ў вайне супраць Украіны. Прыклад - хлопец абурыўся дуркаватай бабай са свастыкай на расейскім сьцягу, дык яго хутчэй за ўсё зьбілі, і прымусілі выбачацца перад расейскімі забойцамі, што ва Украіне ўсё жывое і нежывое зьнішчаюць.
Дзяржаўны мастацкі крытык
26.06.2024
Калі графіці з Дакутовіч і Царыкавым выглядаюць ўсяго толькі шэра і казённа, то на графіці з братамі Лізюковымі невядомы мастак ад ідэалогіі вываліў усё свае пачуццё безгустоўнасці. Сімвалы таталітарызму - серп з молатам з'яўляюца на ягоным шэдэўры большымі па памеру, чым вобразы самых братоў. Візуальна атрымалася нешта пасярэдзіне паміж бязлікай кампазіцыяй з працоўным і калгасніцай з маскоўскай ВДНГ і творам Астапа Бендэра на параходзе "Скрябін". Больш за таго з панно незразумела, якую датычэнне браты ўвогуле маюць да змагання за Беларусь.
На Гомельшчыне намалявалі некалькі графіці, прысвечаных савецкім героям