Жыхара Брэста, які зрабіў заўвагу жанчыне з трыкалорам і Z, сілавікі прымусілі прабачацца перад расіянамі
Канал, блізкі да ГУБАЗіКа, апублікаваў відэа з хлопцам.
Малады чалавек кажа, што стаў сведкам канфлікту паміж дзвюма жанчынамі — адна з іх несла расійскі сцяг з Z-сімволікай.
У размове хлопец назваў сімволіку расійскай агрэсіі «залу**й», што не спадабалася жанчыне са сцягамі.
На відэа сілавікоў хлопец просіць прабачэння ў жанчыны, усіх жыхароў Расіі і расійскіх вайскоўцаў, якія ўдзельнічаюць у вайне супраць Украіны.
Блізкі да сілавікоў канал сцвярджае, што хлопец знаходзіцца ў СІЗА, і адпускаць яго не збіраюцца.
Каментары