Культура1414

Брытанцы не дазволілі выдаць «Гары Потэра» па-беларуску

Паразумецца з праваўладальнікамі серыі кніг Джаан Роўлінг пра Гары Потэра не ўдалося, праз тое, што Беларусь знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі, піша Bellit.info

Фота: en.idei.club

«Гары Потэра не будзе. Мы не знайшлі ўзаемапаразумення з праваўладальнікамі. Яны не хочуць звязвацца ні з чым беларускім, пакуль Беларусь пад санкцыямі. Усе нашы тлумачэнні, што мы зараз пад польскай юрысдыкцыяй, не далі выніку, мы зрабілі што маглі. Мы ацэньваем тое, што адбылося, як акт дыскрымінацыі нацыянальнай культуры. І гэта адбываецца ў Еўропе… — тлумачаць у выдавецтве «Янушкевіч»,

— Лічым, што нашым палітыкам і культурным дыпламатам і не толькі ёсць дзе разгарнуцца. Гэта важная, надзённая і канкрэтная праблема. А канкрэтнай праблеме патрэбна канкрэтнае рашэнне».

Сярод поспехаў называецца адкрыццё наноў кнігарні «Кнігаўка», з’яўленне кніг выдавецтва ў продажы на Amazon, выданне за 6 месяцаў дзесяці новых кніг. Але нягледзячы на пазітыўныя вынікі выдавецтва сутыкаецца з недахопам дадатковых інвестыцый.

«Мы ўперліся ў столь і сутыкнуліся з праблемай росту. Аб’ёмы продажаў не такія вялікія, каб па-нармальнаму, ужо зараз, заняцца пашырэннем асартыменту. 10 выданняў за паўгода — гэта мала».

Як адзін з варыянтаў рашэнняў выдавецтва «Янушкевіч» адкрывае збор сродкаў на польскай краўд-платформе Zrzutka.pl і на Patreon. Кожны, нават невялікі ўнёсак будзе набліжаць час з’яўлення новых кніг. А пра планы выдавецтва можна дазнацца па спасылках на платформы.

Каментары14

  • CV
    28.06.2024
    Англійскі імперыялізм паціскае руку расійскаму імперыялізму
  • CV
    28.06.2024
    Морс, 30 гадоў ужо "сур'ёзнае" перакладалі незапатрабаванымі тыражамі, чыста каб пацешыць сваю "інтэлектуальнасць". Толькі з'яўленне перакладаў Толкіна, Роўлінг, Кінга і Сапкоўскага наблізілі беларускую мову да людзей, у першую чаргу да моладзі. Найпапулярнейшая мастацкая кніга нашага стагоддзя не можа быць лухтой.
  • Рыдлёўка
    28.06.2024
    CV, не аматарка Потэра але цалкам згодная.

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі33

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўроў даў прымірэнча-спакуслівае інтэрв'ю Карлсану10

Сёння даляр упаў на сем капеек да 3,4 рубля

На падтрымку дэпартаванага ў Беларусь экс-каліноўца Васіля Верамейчыка сабралі неабходную суму3

На трасе Мінск — Гродна заўважылі дзікіх коней ВІДЭА

Кіраўнік МЗС Польшчы: Я зачыню ўсе расійскія консульствы, калі Масква працягне дыверсіі5

Цэнтр Мінска сёння перакрыюць для ўсіх відаў транспарту — едзе Пуцін11

Кіраўніка крымінальнай міліцыі Клімавічаў арыштавалі за хабар. Пагражае да 15 гадоў10

Пара ажанілася з-за размеркавання. Суд прызнаў шлюб несапраўдным3

Трамп прызначыў «цара» па пытаннях штучнага інтэлекту і крыптавалют4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі33

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →