Ізраіль вызваліў закладніцу, кадры выкрадання якой разляцеліся па свеце
Яе бойфрэнд застаецца ў закладніках.
З палону вызвалілі чацвярых ізраільскіх закладнікаў, якіх ХАМАС захапіў на музычным фестывалі падчас атакі 7 кастрычніка 2023 года. Пра гэта паведамілі сілавыя органы Ізраіля.
Іх выратавалі ў суботу падчас рэйду на лагер Нусейрат у цэнтральнай частцы сектара Газа.
Сярод вызваленых — 25-гадовая Ноа Аргамані, кадры з якой абляцелі ўвесь свет. На тым відэа, знятым у дзень нападу ХАМАС, баевікі выкрадаюць яе на матацыкле, а дзяўчына крычыць: «Не забівайце мяне».
На апублікаваным здымку Ноа ўз'ядноўваецца са сваім бацькам у бальніцы Тэль-Хашомер.
У яе маці была дыягнаставана чацвёртая стадыя рака, і яна неаднаразова заяўляла ў СМІ, што хоча пабачыць дачку, пакуль не скончыцца час.
У снежні прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху звярнуўся да Кітая па падтрымку, паколькі маці Ноа родам з Кітая.
Хлопец Ноа, Авінатан Ор, застаецца закладнікам разам са 119 іншымі выкрадзенымі падчас нападаў ХАМАСа.
Астатнія трое вызваленых — 21-гадовы Алмог Мэір Джан, 27-гадовы Андрэй Казлоў і 40-гадовы Шломі Зіў.
У заяве ізраільскіх органаў гаворыцца, што закладнікі былі выратаваныя з двух розных месцаў і што іх здароўе ў парадку.
Відавочцы ў Газе распавялі CBS News, што перад рэйдам ізраільскія вайскоўцы былі пераапранутыя ў цывільную вопратку, але іх раскрылі, і адбыліся жорсткія сутыкненні. Затым ізраільскія сілы ўмяшаліся з сушы, паветра і мора, разбамбіўшы раён і забіўшы і параніўшы вялікую колькасць мірных жыхароў.
Каментары
Маю пытаньне: гэтыя вязьні дакладна вязьні, разумеюць, дзе яны ёсьць і што іхія начальнікі атрадаў падтрымліваюць рэжымна-апэратыўна адзьдзел?
Калектывісты, кожнага гатунку, вас бязьвінна зьняволяць, раструшчаць і зьядуць.
А індывідуалісты, як няма за вамі віны, што значыць вы не зрабілі шкоды нікому і ад вас няма пацярпелага (як ад мірных палестынцаў) - абараняцьмуць.